Суд Цэнтральнага раёна 3 мая разгледзеў адміністрацыйную справу Вячаслава Касінерава па арт. 17.1 (дробнае хуліганства) за фаер, запалены на мітынгу незалежных прафсаюзаў у Кіеўскім скверы 1 мая. Вынік — 10 сутак арышту, піша spring96.org

Першы раз Вячаслава Касінерава затрымалі на мітынгу ў Кіеўскім скверы з іншымі дзвюма актывістамі анархісцкага руху, якія закрывалі твары маскамі. Яны разгарнулі транспарант «Свабода, роўнасць, раўнапраўе, самакіраванне», за што былі папярэджаныя начальнікам мінскага АМАПу Дзмітрыем Балабай, а затым і арганізатарамі мітынгу.

Пад час сыходу з мітынгу іх затрымалі супрацоўнікі міліцыі ў цывільным і даставілі ў РУУС Цэнтральнага раёна Мінска. Пазней стала вядома, што Вячаслава Касінерава разам з яшчэ адным удзельнікам пікету адпусцілі з РУУСа.

У сераду калі Вячаслаў Касінераў прыйшоў на суд, каб падтрымаць затрыманага на Першамаі Аляксея Зуева, яго затрымалі 2 супрацоўніка АМАПа і чалавек у цывільным каля будынку Цэнтральнага суда.

Аляксея Зуева суддзя асудзіла 2 мая на 10 базавых велічынь (245 рублёў).

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0