Сталічная міліцыя затрымала 26-гадовага хлопца-эксгібіцыяніста, паведамляе прэс-служба.
Інцыдэнт адбыўся 2 мая каля 20.00.
«Супрацоўніца мінскай міліцыі ў выходны гуляла па вул. Прытыцкага. Нечакана з-за царквы выбег мужчына ў адных красоўках. Жанчына неадкладна паведаміла пра гэта калегам, якія неслі службу побач. Хлопец быў хутка затрыманы. Пасля таго, як ён надзеў сваю вопратку (яна была ў кустах каля царквы), яго даставілі ў РУУС. Па яго словах, ён прыехаў у Мінск адпачыць», — распавялі ў ГУУС.
«Адпачынак» можа зацягнуцца да трох гадоў.





