Знойдзена 16-гадовая дзяўчына, што знікла ў сталіцы 28 красавіка. Падрабязнасці паведамляе ГУУС Мінгарвыканкама.
Вольга Шыдлоўская — са Століна Брэсцкай вобласці, але пражывае ў Мінску на вуліцы Маякоўскага. 28 красавіка яна пайшла з дому, і пра яе месцазнаходжанне нічога не было вядома. 3 мая міліцыя Вольгу знайшла.
Высветлілася, што ўсе гэтыя дні непаўнагадовая знаходзілася ў сваіх знаёмых. Дзяўчынка дастаўлена ў РУУС для далейшых разбораў.
Вядома, што ў дачыненні да непаўналетняй супрацьпраўных дзеянняў ніхто не здзяйсняў.





