3 мая суд Гродзенскага раёна агучыў вырак яфрэйтару Максіму Малышку і сяржанту Уладзіславу Яльцу. Хлопцаў вінавацілі ў збіцці аднавайскоўцаў.

Максім Малышка (злева)

Максім Малышка (злева)

Па версіі следства, у адзін з дзён жніўня 2017 года на палявым выхадзе салдаты тапілі печ. Тая згасла. Стараслужачыя Ялец і Малышка нібыта паднялі пяцярых салдат і пабілі.

Справа закруцілася толькі ўвосені, калі ў войску пачаліся праверкі пасля смерці радавога Коржыча ў Пячах.

Ялец і Малышка, па словах апошняга, на судзе катэгарычна адмовіліся прызнаць сваю віну.

У выніку 20-гадовы Уладзіслаў Ялец асуджаны на 4 гады калоніі ўзмоцненага рэжыму, 24-гадовы Максім Малышка — на 3 гады і 6 месяцаў калоніі ўзмоцненага рэжыму.

Чытайце таксама: «Сяржант і яфрэйтар удвух збілі пяцярых салдат». У Гродне чарговы суд за дзядуху

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?