У Мінску пачала работу выстава «СМІ ў Беларусі — 2018», адкрывалі яе чыноўнікі міністэрстваў і кіраўнікі дзяржаўных СМІ. Традыцыйны фармат мерапрыемства не быў зменены і гэтым разам — пасля выступаў роты ганаровай варты і курсантаў Сувораўскай вучэльні была перарэзана сімвалічная стужка, і ўсе адправіліся на экскурсію па шматлікіх стэндах выставы.
На пляцоўцы перад будынкам Белэкспа — спецыяльная тэхніка.
Удзельнікі стэнда газеты «На страже».
Аркестр курсантаў-сувораўцаў напярэдадні цырымоніі адкрыцця.
Міністр інфармацыі Аляксандр Карлюкевіч.
Стэнд дзяржаўнай агенцыі БелТА быў упрыгожаны ў нацыянальным стылі з элементамі вышыванкі і слуцкіх паясоў.
Рэпліка Бібліі Скарыны, якую дэманстравалі міністру інфармацыі.
Ад СМІ Мінскай вобласці перад міністрамі выступаў дзіцячы хор.
На стэндзе СМІ Гомельскай вобласці міністру інфармацыі дэманстравалі рыцараў і харугву з «Пагоняй».
Стэнд са СМІ Гомельшчыны быў самым гучным і з цікавымі актыўнасцямі для наведнікаў.
Ігар Шуневіч з рэдактарам «Советской Белоруссіі» Дзмітрыем Жуком (злева).
Стэнд газеты «На страже».
Загрыміраваныя акторы вулічнага тэатру дэманструюць міністру ўнутраных спраў Ігару Шуневічу перформанс з журналісцкім падтэкстам.
Стэнд расійскага «Спутніка».
Развіццё медыйнага рынку Расіі дэманструюць на стэндзе СМІ з Кастрамы.
Кадэты і газеты.
Карлюкевіч расказаў пра экспертную раду пры Мінінфарме, папраўкі ў Закон аб СМІ і перспектывы трансляцыі ўкраінскага тэлеканала
Намеснік міністра інфармацыі Павел Лёгкі: «Я не раблю вялікіх адрозненняў паміж беларусамі і рускімі»





