Апазіцыйны лідар Нікол Пашынян зноў афіцыйна вылучаны кандыдатам на пасаду прэм'ер-міністра Арменіі. Пра гэта паведаміла ў чацвер прэс-служба парламента краіны.

Паўторнае галасаванне для абрання прэм'ер-міністра рэспублікі пройдзе ў будучы аўторак, 8 мая. Папярэдняе скончылася адхіленнем кандыдатуры Пашыняна. За яго прагаласавалі 45 заканадаўцаў, а для абрання прэм'ерам неабходна набраць 53 галасы. Кіроўная Рэспубліканская партыя Арменіі (у якой 58 мандатаў) раней заявіла, што на маючых адбыцца выбарах збіраецца прагаласаваць за таго кандыдата у прэм'еры, які будзе валодаць падтрымкай не менш за траціну дэпутатаў парламента.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?