Мінскія кантралёры грамадскага транспарту атрымалі летнюю форму, піша БелТА.
Камізэлькі пашытыя з лёгкай тканіны трох колераў — сіняга, шэрага і бэжавага. У іх прадугледжаны аб'ёмныя кішэні, пятля для мацавання прылады для запісу і нашыўка. Узоры зацвярджаліся з улікам пажаданняў кантралёраў.





