У Баранавічах з дзіцячага садка эвакуіраваны 78 чалавек з-за падобнага на гранату прадмета, паведамляе БелТА.

Загадчыца патэлефанавала ў дзяжурную частку і паведаміла, што працаўнік дзіцячага сада займаўся пасадкай дрэў і выкапаў прадмет, падобны на гранату. На месца здарэння неадкладна выехалі экстранныя службы. Праводзілася эвакуацыя 78 чалавек. Аб'ект абследуюць спецыялісты сапёрна-піратэхнічнай групы в/ч 7404.

Паводле папярэдняй інфармацыі, знойдзены прадмет з'яўляецца гранатай часоў Другой сусветнай вайны.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0