Аляксандр Назаранка.
Аляксандр Лукашэнка прызначыў Аляксандра Назаранку выконваючым абавязкі начальніка Дзяржаўнай інспекцыі аховы жывёльнага і расліннага свету. Пра гэта БелТА паведамілі ў прэс-службе беларускага лідара.
Аляксандр Назаранка нарадзіўся 31 ліпеня 1962 г. у Гомельскай вобласці. Генерал-маёр.
У 1988 — 1993 гг. праходзіў службу на афіцэрскіх пасадах у асобых аддзелах КДБ па вайсковых падраздзяленнях Далёкаўсходняй вайсковай акругі Расіі.
У 1993 — 1995 гг. ва ўпраўленні вайсковай контрразведкі КДБ Беларусі.
У 1995 — 2002 гг. ў Службе бяспекі прэзідэнта Беларусі.
У 2002 — 2003 гг. — начальнік упраўлення ўласнай бяспекі МУС Беларусі.
З 2003/07/02 г. па 04.01.2008 г. — начальнік Галоўнага ўпраўлення (да 2004 г. — Камітэт) па барацьбе з арганізаванай злачыннасцю і карупцыяй МУС Беларусі.
У 2008 — 2009 гг. — намеснік начальніка Акадэміі МУС Беларусі па выхаваўчай рабоце і кадравым забеспячэнні.
З канца 2009 г. — намеснік начальніка ўпраўлення вайсковай контрразведкі КДБ Беларусі.
З кастрычніка 2012 года па ліпень 2017 г. — начальнік упраўлення вайсковай контрразведкі КДБ Беларусі.
Са жніўня 2017 годзе быў начальнікам каардынацыйна-інспектарскага ўпраўлення Дзяржаўнага сакратарыята Савета Бяспекі Беларусі.





