Мужчына прыехаў на заробкі са Століна ў вёску Белічы Слуцкага раёна. Увечары 2 мая ён выпіваў са сваімі калегамі і вырашыў на BMW «пяцёрцы» з'ездзіць на запраўку па дабаўку. Вяртацца да кампаніі ён не спяшаўся, вырашыў адразу падрыфціць ў поле, піша «Інфа-Кур'ер».

Міліцыю выклікаў жыхар Слуцка, які ехаў побач. Ён заўважыў, як «нейкая машына ездзіць па азімых і «топча» калгасныя пасевы».

Пакуль супрацоўнікі ДАІ вырашалі, што рабіць з кіроўцам BMW, ён заснуў.

«Мы пад'ехалі на месца як раз у той момант, калі BMW забуксаваў і не мог рушыць з месца. Кіроўца быў моцна п'яны, не мог размаўляць. Дунуць у алкатэстар ён таксама не змог. У прыёмным пакоі ад агляду адмовіўся», — распавёў «Кур'еру» Дзмітрый Сыцько, які затрымаў парушальніка.

Мужчыну пагражае пазбаўленне правоў на тры гады і штраф ад 50 базавых велічынь (ад 1225 рублёў).

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру