На старонцы акцыі «Несмяротны полк. Мінск» 4 мая было агучана аб планах правядзення мерапрыемства на Дзень Перамогі. «Збор удзельнікаў а 10 ля Філармоніі. Рухаемся да Плошчы Перамогі. Пакуль усё», — гаворыцца ў паведамленні.

Адметна, што арганізатары просяць не распаўсюджваць інфармацыю ў афіцыйных крыніцах.

У Брэсце акцыяй «Несмяротны полк» займаецца другі сакратар гарадскога камітэта БРСМ Пятро Піцко. На сваёй старонцы Укантакце арганізатары заклікаюць прыходзіць а 9:30 і станавіцца ў галаве калоны, на скрыжаванні вуліц Машэрава і Камуністычнай.

«Калоны пачнуць фармавацца а 8.00 на плошчы Леніна. У калону «Несмяротнага палка» можа стаць кожны, хто 9 мая прыйдзе з фатографіяй/партрэтам свайго героя/сваяка або проста на аркушы паперы напіша імя свайго салдата/сваяка, тым самым ўшануе яго памяць», — кажуць пра акцыю ў Віцебску.

«Несмяротны полк» — гэта акцыя расійскай прапаганды, прымеркаваная да 9 Мая. У мерапрыемствах прымаў удзел асабіста Уладзімір Пуцін. «Сапраўды, «Несмяротны полк» пачаўся як частка рускага свету, частка Расіі», — сказаў дэпутат Дзяржаўнай Думы Расіі, сустаршыня руху «Несмяротны полк» Мікалай Зямцоў.

Беларускія ўлады ўсяляк спрабуюць мінімізаваць правядзенне акцыі «Несмяротны полк», зусім не акцэнтуючы на ёй ўвагу.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?