МУС выступае супраць змякчэння крымінальнай адказнасці за незаконны абарот наркотыкаў. Пра гэта ў эфіры тэлеканала «Беларусь 1» паведаміў начальнік галоўнага ўпраўлення па наркакантролі і супрацьдзеянні гандлю людзьмі МУС Генадзь Казакевіч, перадае БелТА.

«МУС паслядоўна і аргументавана выступае супраць змены заканадаўства ў частцы змякчэння крымінальнай адказнасці за незаконны абарот наркотыкаў», — сказаў Генадзь Казакевіч.

У МУС пракаментавалі сітуацыю вакол законапраекта, які змякчае пакаранне за незаконны абарот наркотыкаў. Дакумент вернуты на дапрацоўку- - ён не прайшоў крыміналагічную экспертызу. Пры гэтым міністэрства выступіла з ініцыятывай перагледзець падыход да кваліфікацыі злачынстваў. Таксама ў міліцэйскім ведамстве адзначылі, што механічнае змякчэнне пакаранняў не зменіць правапрымяняльную практыку і магчымае змякчэнне санкцый арт.328 КК не цягне за сабой аўтаматычны перагляд прысудаў, якія ўжо ўступілі ў сілу.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0