Выстава «1918: БНР — Ідэя. Край. Дзяржава. Крок да Незалежнасці» працуе ў Нацыянальным гістарычным музеі (Маркса, 12) ад 15 сакавіка.

Фота: Сяргей Гудзілін.

Фота: Сяргей Гудзілін.

Яна прымеркаваная да 100-годдзя абвяшчэння незалежнасці Беларускай Народнай Рэспублікі, якое адзначалася 25 сакавіка. Выстава займае цэлую залу і за час працы яе наведалі больш як 15 тысяч чалавек.

6 мая — апошні дзень, калі можна пабачыць гэту якасную экспазіцыю з унікальных дакументаў і артэфактаў, сабраных у дзяржаўным музеі.

Чытайце таксама:

У Нацыянальным гістарычным адкрываецца выстава пра БНР. Сярод дакументаў — пасведчанне Ганны Макей, зямлячкі міністра

Мерседэс, кулямёт і ніякага пафасу. Апавяданне

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0