Reuters.com
На чэмпіянаце свету па хакеі зборная Беларусі прайграла і другі матч. Сёння беларусы прайгралі Францыі з лікам 2:6 (1:2, 0:1, 1:3).
Учора, 4 мая, беларусы прайгралі Швецыі — 0:5.
У панядзелак — матч з Расіяй, у сераду са Швейцарыяй, затым матчы з Чэхіяй, Аўстрыяй і Славакіяй.
Імаверна, што самай важнай будзе гульня з Аўстрыяй.
У плэй-оф выходзяць чатыры каманды з групы, зборная, што зойме апошняе месца, пакідае элітны дывізіён.





