«На большай частцы краіны стала заўважна халадней. Калі 4 траўня ў Мінску тэмпература дасягнула анамальных 30 градусаў цяпла, то ўжо 5 мая вярнулася ў норму — апусцілася да 20 градусаў. Толькі ў паўднёва-ўсходняй частцы Беларусі яшчэ захоўваліся рэкордна высокія тэмпературы. Напрыклад, у Гомелі было 30,1 градуса. Папярэдні тэмпературны рэкорд у гэтым абласным цэнтры — 26,6 градуса — трымаўся з 1970 года», — распавялі ў Рэспубліканскім цэнтры па гідраметэаралогіі.

Па прагнозах сіноптыкаў, у нядзелю, 6 мая, у Беларусі чакаецца пераменная воблачнасць, пераважна без ападкаў, толькі ў асобных раёнах па паўднёвым усходзе краіны пройдуць невялікія кароткачасовыя дажджы, магчымыя навальніцы. Вецер будзе паўночны, ноччу слабы, днём умераны. Тэмпература паветра днём — 15-20 градусаў вышэй за нуль, па поўдні краіны паветра прагрэецца да 22 градусаў.

У Мінску прагназуецца невялікая воблачнасць, без ападкаў. Вецер будзе паўночны, умераны. Тэмпература паветра прагрэецца да плюс 16-18 градусаў.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?