Спіс лаўрэатаў абвясцілі ў суботу на ўрачыстым канцэрце-закрыцці. Акрамя Уладзіслава, імі сталі расіяне Іван Бяссонаў, Раман Барысаў, Ева Геваркян, Сяргей Давыдчанка, Аляксандра Доўгань, а таксама Ціньхун Ляо з Кітая. Усе яны разам са званнем лаўрэата атрымалі прэмію ў памеры $5 тысяч.

Выступ Уладзіслава Хандогага.

У кароткім інтэрв'ю-прадстаўленні Уладзіслаў распавёў, што яго натхняюць вядомыя піяністы Святаслаў Рыхтар, Ван Кліберн, Мюрэй Перая. 

А сярод любімых школьных прадметаў адзначыў беларускую літаратуру.

«Матэматыка, руская літаратура, асабліва беларуская літаратура. Я ж з Беларусі, у нас ёсць і беларуская літаратура, і беларуская мова», — сказаў малады беларускі піяніст.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?