Начальнік Вайсковай акадэміі генерал-маёр Віктар Лісоўскі ў інтэрв'ю АНТ патлумачыў, як ажыццяўляецца патрыятычнае выхаванне ў яго навучальнай установе.

«Мы рыхтуем дзяржаўніка, гатовага да самаахвярнасці. Самаахвярнасць — гэта не толькі быць гатовым і памерці за сваю дзяржаву. Тут яшчэ ёсць маса абмежаванняў, гэта абмежаванні і па тваім асабістым часе, і па жорсткім распарадку, і па ўмовах. Гэта ўсе неабходныя якасці, якія павінен выхоўваць у сабе кожны мужчына, абаронца Айчыны», — заявіў ён.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0