Кіраўніцтва расійскай рознічнай сеткі па продажы дзіцячых тавараў «Детскій мір» разглядае магчымасць выхаду на беларускі рынак, піша «Коммерсант» са спасылкай на ўласныя крыніцы.
Паведамляецца, што расійская кампанія пачала вывучаць магчымасць арэнды памяшканняў у беларускіх гандлёвых цэнтрах.
Адна з крыніц мяркуе, што для выхаду на мясцовы рынак кампанія мае намер купіць найбуйнейшага гульца падобнага фармату ў Беларусі — сетку «Буслік». Як адзначыла крыніца, раней «Буслік» сам выходзіў з прапановай да «Детского міра» аб продажы.