У Мінску вызначаны пяць кропак для запуску святочнага салюту ў Дзень Перамогі, паведамілі сёння на нарадзе ў Мінгарвыканкаме, піша БелТА.
Убачыць феерверк у сталіцы можна будзе ў раёне плошчы Перамогі, каля стэлы «Мінск — горад-герой», каля аэрапорта «Мінск-1», у раёне вёскі Зацань і ў мікрараёне Усходні.
Ва ўсіх раёнах горада будуць арганізаваны канцэртныя праграмы.