Пошукі сакрэтнага памяшкання пачаліся пасля таго, як брытанскі археолаг Нікалас Рыўз, які вывучаў здымкі грабніцы ў высокім разрозненні, выявіў пад тынкоўкай нешта, што ён палічыў размытымі абрысамі дзвярэй.

У сваім артыкуле «Пахаванне Неферціці» навуковец сцвярджаў, што параўнальна невялікая пахавальня першапачаткова прызначалася менавіта для Неферціці — жонкі фараона Эхнатона, бацькі Тутанхамона, і што яе парэшткі могуць знаходзіцца ў глыбіні грабніцы да гэтага часу. Паводле тэорыі Рыўза, калі Тутанхамон раптоўна памёр у маладым узросце, яго прыйшлося паспешна хаваць у знешняй камеры грабніцы Неферціці ў даліне Каралёў на поўдні Егіпта.

«Напэўна, некаторых расчаруе тое, што за сцяной грабніцы Тутанхамона нічога не аказалася. Але з іншага боку, у гэтым і ёсць сапраўдная навука», — адзначыў кіраўнік італьянскай даследчай групы доктар Франчэска Парчэлі.

У выніку прадстаўнікі міністэрства культурнай спадчыны Егіпта пагадзіліся з канчатковай высновай італьянскіх навукоўцаў.

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру