Валійскі снукерыст Марк Уільямс прыйшоў голым на прэс-канферэнцыю пасля перамогі на чэмпіянаце свету ў Шэфілдзе.

У фінале турніру Уільямс абыграў чатырохразовага чэмпіёна Джона Хігінса (18:16).

Раней Уільямс пажартаваў, што калі выйграе чэмпіянат, то дасць інтэрв'ю голым. Спартсмен прыйшоў у залу, дзе праходзіла прэс-канферэнцыя, у адным ручніку, а калі сеў за стол, то зняў і яго.

Перамога на чэмпіянаце свету ў Шэфілдзе — трэцяя ў кар'еры Уільямса (2000, 2003 г., 2018). 43-гадовы валіец стаў самым узроставым пераможцам турніру.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?