Збор дапамогі для Святаслава Барановіча завершаны, грамадою сабралі яшчэ 1000 даляраў, пра гэта паведаміў на сваёй старонцы ў фэйсбуку грамадскі актывіст Андрэй Стрыжак.

Раней грамадзяне перадавалі грошы сям'і Барановічаў — маме і сястры — наўпрост. Цяпер быў праведзены і арганізаваны збор сродкаў праз фэйсбук.

«Учора перадаў суму сястры Святаслава — Наталлі, — піша Стрыжак. — Распавядала пра тое, што лісты Святаславу прыходзяць у такой колькасці, што ён нават просіць дапамогі ў апрацоўцы карэспандэнцыі ў сукамернікаў. Грошы, якія перавялі наўпрост на яго рахунак у калоніі, на шчасце, дайшлі (першапачаткова былі нейкія замінкі з прыёмам пераводаў). Захоўвае прысутнасць духу і працягвае абскарджанне прысуду. У Святаслава цяпер выдатны адвакат, і я ведаю, што ўсё, што можна зрабіць у рамках беларускай сістэмы, ён зробіць», — расказвае Стрыжак.

Наталля перадае словы вялікай удзячнасці кожнаму, хто адгукнуўся на заклік аб дапамозе. Сям'я не пакідае Святаслава ў бядзе, пастаянна з ім на сувязі, наколькі гэта магчыма ў калоніі.

Стрыжак прыводзіць рэквізіты карты сястры, калі хто-небудзь хоча дапамагчы Святаславу:

Шчацько Наталля Уладзіміраўна
5435 5310 2048 8837, тэрмін дзеянння да 07/20
БПС-Сбербанк

Нагадаем, што Барановіч быў арыштаваны за тое, што абараняў ад затрыманняў удзельнікаў «Марша недармаедаў» год таму. Барановіч тады некалькі разоў ударыў амапаўца ў цывільным — аднаго з тых, што з ужываннем сілы затрымлівалі юнакоў на аўтобусным прыпынку.

Адрас палітвязня: 222160, Мінская вобласць, г. Жодзіна, вул.Савецкая, 22-а, СТ-8, Барановічу Святаславу Уладзіміравічу.

Чытайце таксама:

Баксёр, сантэхнік — што вядома пра Святаслава Барановіча, які адбіваў дэманстрантаў у агентаў у цывільным

Святаславу Барановічу, які адбіваў дэманстрантаў у агентаў у цывільным, далі 3 гады калоніі

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?