У сталіцы Партугаліі Лісабоне завяршыўся першы паўфінал Еўрабачання-2018, па выніках якога 10 краін атрымалі пуцёўкі ў фінал конкурсу.
Па выніках галасавання ў першым паўфінале «Еўрабачання-2018» Беларусь з песняй Forever украінскага спевака Alekseev не трапіла ў фінал, які адбудзецца 12 мая ў Лісабоне.
Пераможцамі першага паўфінала сталі Аўстрыя, Эстонія, Кіпр, Літва, Ізраіль, Чэхія, Балгарыя, Албанія, Фінляндыя, Ірландыя.
Падрабязныя вынікі галасавання — хто каму аддаваў балы — стануць вядомыя пазней.
Другі паўфінал адбудзецца 10 мая.
Тэатральны рэжысёр Мікалай Халезін рэзка раскрытыкаваў пастаўноўку нумара Alekseev-а:





