9 мая ў Расіі і часам у суседніх краінах праводзіцца традыцыйнае шэсце памяці «Несмяротны полк», удзельнікі якіх выходзяць з партрэтамі сваякоў, што бралі ўдзел у Другой сусветнай вайне, або партрэтамі вядомых людзей.

Бяскрыўдная на першы погляд акцыя цяпер успрымаецца як прапаганда «рускага свету». Гэтай задумы не хаваюць і яе першасныя стваральнікі.

Чытайце: Сталіністы-бальшавікі: хто арганізоўвае «Несмяротны полк» у Мінску?

У Мінску акцыя напачатку была забаронена, але затым Мінгарвыканкам дазволіў яе. Шэсце павінна прайсці ад плошчы Якуба Коласа да плошчы Перамогі.

Шэсце прарасійскіх арганізацый сабрала больш за 1000 чалавек. Удзельнікі неслі як беларускую, так і георгіеўскую сімволіку, некаторыя таксама — партрэты сваіх сваякоў. Актывісты «Русі маладой» раздавалі георгіеўскія стужкі.

Сярод удзельнікаў «Несмяротнага палка» былі заўважаныя публіцысты Аляксей Дзермант і Аляксандр Шпакоўскі, блогер Дзяніс Салаш.

Адначасова на плошчы Перамогі збіраюцца калоны школьнікаў, якія ўдзельнічаюць у арганізаванай уладамі акцыі «Беларусь памятае». Яны нясуць партрэты герояў вайны.

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?

Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру