Дзяржсакратар займаецца падрыхтоўкай саміту Трампа і Кім Чэн Ына і спадзяецца дамагчыся вызваленьня з-пад варты трох амэрыканцаў.

Дзяржсакратар ЗША Майк Пампэо прыбыў у Паўночную Карэю для падрыхтоўкі маючай адбыцца сустрэчы паміж прэзыдэнтам Дональдам Трампам і паўночнакарэйскім лідэрам Кім Чэн Ыном.

«Пляны складаюцца, дачыненьні выстройваюцца. Спадзяюся, што ўгода адбудзецца і з дапамогай Кітаю, Паўднёвай Карэі і Японіі будучыня пышнага росквіту і бясьпекі можа адбыцца для кожнага», — заявіў Трамп у аўторак у Белым доме.

Прыбыцьцё Пампэо ў Пхэньян у сераду супала з трохбаковым самітам у Токіё з удзелам прэм’ер-міністра Японіі Сіндзо Абэ, прэм’ера Дзяржаўнай рады КНР Лі Кэцяна і прэзыдэнта Паўднёвай Карэі Мун Чжэ Іна, прысьвечаным разьвіцьцю дыпляматычнага ўзаемаразуменьня паміж Пхэньянам і Сэулам, якое праявілася ў гістарычнай сустрэчы Мун Чжэ Іна і Кім Чэн Ына ў дэмілітарызаванай зоне, якая падзяляе Паўночную і Паўднёвую Карэі.

Паўднёвакарэйскае інфармагенцтва «Ёнхап» паведаміла, што тры лідэры выпусьцілі заяву, у якой выказалі падтрымку абавязаньняў па дэнуклеарызацыі Карэйскага паўвострава, узятых двума карэйскімі лідэрамі, і пацьвердзілі намеры сумеснымі намаганьнямі дабівацца, каб Паўночная Карэя адмовілася ад сваёй праграмы распрацоўкі ядзернай зброі. Кіраўнік амэрыканскай дыпляматыі таксама спадзяецца дамагчыся вызваленьня трох амэрыканцаў, якія знаходзяцца ў паўночнакарэйскіх турмах.

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?

Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру