Больш за дзесяць гадоў запар на вежу на мінскай вуліцы Чырваназорнай да 9 мая ўзнімалі чырвоны сцяг. У гэтым годзе традыцыя парушылася — да вышынніка, які кожны год ўздымаўся на вышку, ніхто не звярнуўся.

Кожны год перад Днём Перамогі сцяг ўздымаў на вежу Уладзімір Фёдаравіч Рабаў, дырэктар мінскага прыватнага прадпрыемства «Мачта». Сам ён — Герой Сацыялістычнай Працы і Заслужаны работнік сувязі СССР.

- Зараз першы год званка не было, - распавёў ён TUT.BY. - Раней з просьбай звярталіся з міністэрства, потым - з выканкама. У гэтым годзе нічога, выканкам маўчыць. А як я магу без рашэння такія рэчы зрабіць?

Уладзімір Фёдаравіч казаў, што асабіста ўздымаў сцяг на вышку каля 20 гадоў. Ён не планаваў парушаць традыцыю і ў гэты раз.

- Я чакаў, што патэлефануюць і скажуць. Я б дапамог - усё-ткі для горада, для людзей. Гадоў 20 асабіста я сам лазіў, ганарыўся.

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?

Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру