Форвард «Ліверпуля» і зборнай Егіпта Махамед Салах можа працягнуць кар'еру ў мадрыдскім «Рэале».

Клубы ўжо дасягнулі прынцыповай дамоўленасці аб пераходзе футбаліста, паведамляе Don Balon. Па інфармацыі выдання, гулец у размове з прэзідэнтам «Рэала» Фларэнтына Перэсам даў згоду на трансфер. Сума ўгоды складзе € 200 млн.

У гэтым сезоне Салах быў прызнаны Асацыяцыяй футбалістаў-прафесіяналаў Англіі гульцом года. У галасаванні ён апярэдзіў брамніка «Манчэстэра Юнайтэд» Дэвіда дэ Хеа, паўабаронцаў «Манчэстэра Сіці» Кевіна дэ Бруйне, Лероя Сане і Давіда Сільву, а таксама форварда «Тотэнхэма» Хары Кейна.

Егіпецкі форвард лідзіруе ў спісе найлепшых бамбардзіраў чэмпіянату Англіі, забіўшы 31 гол. Раней з 1996 года 31 мяч за сезон забівалі толькі Алан Шырэр («Блэкбэрн»), Крышціяну Раналду («Манчэстэр Юнайтэд») і Луіс Суарэс («Ліверпуль»). Салах можа палепшыць гэта дасягненне — да канца чэмпіянату мерсісайдскаму клубу засталося правесці яшчэ адзін матч.

Усяго ў гэтым сезоне Салах забіў ужо 43 галоў у 50 матчах ва ўсіх турнірах (у 45 матчах).

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру