Раніцай кіраўніцтва ўкраінскай дзяржавы ўшанавала памяць палеглых у вайне ўскладаньнем кветак да Мэмарыялу славы, які знаходзіцца за квартал ад музэю, піша Радыё Свабода.

Праз гадзіну да гэтага ж помніка пад лёзунгамі «Фашызм ня пройдзе» прыйшлі ўдзельнікі расейскай акцыі «Несьмяротны полк». Сёлета іх сабралася значна менш, чым летась — каля 1,5 тысячы чалавек, у тым ліку дэпутаты парлямэнту ад фракцыі «Апазыцыйны блёк» Нестар Шуфрыч ды Вадзім Навінскі.

Да ўдзельнікаў ня змог далучыцца расейскі дыплямат, кіраўнік кіеўскага прадстаўніцтва агенцыі «Россотрудничество» Канстанцін Вараб'ёў — яго сустрэлі «зялёнкай» ды нечыстотамі прадстаўнікі ўкраінскай праварадыкальнай арганізацыі С14 (Січ). Паводле іхнай інфармацыі, ён быў спонсарам акцыі «Несьмяротнага полку», за ўдзел у якой украінцам прапаноўвалі па 400 грыўняў (прыкладна 15 даляраў у эквіваленце).

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру