Упраўленьне па пытаньнях канкурэнцыі й спажыўцоў Польшчы пачало праверку ў адносінах да канцэрну «Газпром» і пяці іншых міжнародных арганізацый, якія адказваюць за фінансаваньне газаправоду Nord Stream 2.

Польскае ўпраўленьне падазрае, што ўдзельнікі праекту, нягледзячы на пратэст польскага боку, надалей фінансуюць інвэстыцыю.

Старшыня Ўпраўленьня па пытаньнях канкурэнцыі й спажыўцоў Марэк Нехцял нагадвае, што два гады таму згаданыя кампаніі плянавалі стварыць кансорцыюм для фінансаваньня будаўніцтва трубаправода.

Марэк Нехцял (Marek Niechciał) падкрэсьлівае, што польскае Ўпраўленьне па пытаньнях канкурэнцыі й спажыўцоў не дало на гэта дазволу, паколькі стварэньне кансорцыюму ўмацавала б канцэрн «Газпром», які й так дамінаваў на рынку. 

Польскае ўпраўленьне падазрае, што нягледзячы на пратэст польскага боку быў створаны нефармальны кансорцыюм, дзеяньні якога зьяўляюцца незаконнымі.

Марэк Нехцял падкрэсьлівае, што праверка прадвызначыць, ці трубаправод будзе пабудаваны. Ён падкрэсьлівае, што справа мае безпрэцэдэнты характар. 

За парушэньне забароны канцэнтрацыі кампаніям пагражае штраф у памеры да 10% абароту

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?

Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру