«Белавія» 25 мая арганізуе дадатковы рэйс на фінал Лігі чэмпіёнаў для перавозкі заўзятараў «Ліверпуля».

Гэтую інфармацыю размясціў у фэйсбуку намеснік генеральнага дырэктара па маркетынгу і знешнеэканамічнай дзейнасці авіякампаніі Ігар Чаргінец.

«Белавія» выканае 25 мая дадатковы рэйс у Лондан для перавозкі заўзятараў футбольнага клуба «Ліверпуль» праз Мінск у Кіеў (на абодвух рэйсах В2-852 і В2-832 з Лондана свабодных месцаў не засталося)», - паведаміў намеснік гендырэктара авіякампаніі.

Ігар Чаргінец адзначыў, што з Мінска ў Кіеў ужо амаль няма месцаў на ўсе рэйсы, якія прыбываюць у Кіеў 25 і 26 мая да пачатку фінальнага матчу Лігі чэмпіёнаў УЕФА паміж «Ліверпулем» і мадрыдскім «Рэалам».

«Белавія» выконвае пяць штодзённых рэйсаў з Мінска ў кіеўскія аэрапорты Жуляны і Барыспаль.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?