delfi.lt

9 мая чальцы віленскай гарадской рады вырашылі, што ў тры дзяржаўныя святы - 16 лютага (Дзень абвяшчэння незалежнасці), 11 сакавіка (Дзень аднаўлення незалежнасці) і 6 ліпеня (Дзень каранацыі Міндоўга — заснаванне ВКЛ) - усё віленчукі і госці сталіцы змогуць карыстацца грамадскім транспартам бясплатна, піша Delfi.

Прапанову прадставіў член гарадской рады Вінцас Юргуціс, сказаўшы, што «нядаўна мы падарылі бясплатны праезд ўсім удзельнікам Дня песні з нагоды стагоддзя Літвы, 16 лютага таксама карысталіся грамадскім транспартам бясплатна, а сёння было прынята рашэнне, якое дазволіць бясплатна ездзіць па Вільні і ў іншыя святочныя дні».

Першы раз скарыстацца гэтай папраўкай жыхары змогуць ўжо 6 ліпеня, у літоўскай сталіцы ў гэты дзень пройдзем шмат святочных мерапрыемстваў.

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру