У Гродне працягваюць крэатыўна падыходзіць да абнаўлення разметкі на пешаходных пераходах. 8 мая на дарогах горада пачалі з’яўляцца тэматычныя малюнкі, звязаныя з месцамі, дзе абсталяваныя пераходы, піша Hrodna.life.
Каля драмтэатра з’явілася малюнак у выглядзе карнавальнай маскі, каля Кургана славы можна ўбачыць сляды ад гусеніц, а каля тэатра лялек — блазна. У найбліжэйшы час малюнак з’явіцца і каля заапарка.
Замовіла надпісы і малюнкі на пешаходных пераходах Гродзенская ДАІ. Сумесная ідэя службаў і ўніверсітэта з’явілася ў пачатку 2018 года.