У Польшчы на аўтатрасе А2, якая злучае Варшаву і Познань, перакулілася цыстэрна, на дарогу выцекла 24 тоны вадкага шакаладу. Зараз рух па трасе перакрыты ў абодва бакі, з-за чаго утварыўся гіганцкі затор. Кіроўцам рэкамендуюць карыстацца іншымі аўтадарогамі.

Кіроўца цыстэрны ўрэзаўся ў бар'ер, які падзяляе палосы. Яго са зламанай рукой шпіталізавалі, а для ліквідацыі наступстваў аварыі прыбылі супрацоўнікі экстранных служб. Вадкі шакалад на адкрытым паветры хутка застывае, што ўскладняе яго прыборку. Пажарныя, якія займаюцца яго зборам, нават спецыяльна пракансультаваліся з кандытарамі.

«Мы звязаліся з вытворцам шакаладу. Разам мы пагадзіліся з тым, што трэба выкарыстоўваць мыйныя машыны пад ціскам, але гэта зойме некаторы час. Халодны шакалад горш за снег», — распавёў брыгадзір пажарных Багдан Кавальскі.

Паводле яго слоў, кіроўцы да прыезду ратавальнікаў працягвалі рух па трасе і ў выніку развезлі шакалад на некалькі кіламетраў. Гэта яшчэ мацней ускладняе яго прыборку.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0