Reuters.com

На чэмпіянаце свету па хакеі зборная Беларусі прайграла зборнай Швейцарыі з лікам 2:5 (2:2, 0:1, 0:2).

Беларусы першымі прапусцілі, а затым не толькі зраўнялі лік, але нават выйшлі наперад у першым перыядзе — 2:1. Швейцарцы хутка лік зраўнялі, а потым і давялі матч да перамогі.

Такім чынам у беларусаў на чэмпіянаце чатыры паразы ў чатырох гульнях. Праўда, пасля трэцяй паразы Дэйв Льюіс пакінуў пасаду галоўнага трэнера, сёння быў першы матч пад кіраўніцтвам Сяргея Пушкова.

Расія, Швецыя — 9 (3 гульні), Швейцарыя — 9 (4), Чэхія, Славакія — 4 (3 гульні), Францыя — 3 (3), Аўстрыя — 1 (3), Беларусь — 0 (4).

11 мая, у пятніцу, беларусы гуляюць з Чэхіяй, 12 мая — з Аўстрыяй (17:15), 15-га — са Славакіяй.

Каманда, што зойме апошняе месца ў групе пакідае эліту, пры тым, што Славакія ад гэтага вылету застрахаваная, бо ў наступным годзе чэмпіянат свету пройдзе ў гэтай краіне.

Самым важным для беларусаў будзе матч у суботу з Аўстрыяй.

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру