• Навіны
  • Вайна
  • Эканоміка
  • Грамадства
  • Усяго патроху
  • Культура
бел / рус
  • Гісторыя
  • Мова
  • Кіно
  • Літаратура
  • Культура
Кіно
Фота 2 з 5
10.05.2018 / 06:39

Cмешнае пекла Наваросіі — у Канах паказалі фільм Сяргея Лазніцы «Данбас» 9

На Канскім кінафэстывалі 9 траўня адбылася прэм’ера фільму Сяргея Лазьніцы «Данбас». Рэжысэр даў інтэрвію Радыё Свабода.

Чатыры гады таму Сяргей Лазьніца здымаў кіеўскі Майдан, а ў «Данбасе» распавядае пра тое, што адбылося на тэрыторыі, якая адпрэчыла рэвалюцыю і пагрузілася ў вайну, прыдуманую ў Маскве. Расейскія вайскоўцы няўмела імітуюць жыхароў Горлаўкі, кудысьці ідуць таварныя вагоны з вугалем, а новыя гаспадары жыцьця — «апалчэнцы» — рабуюць ўсіх запар — ад бедных бабулек да мясцовых багацеяў.

Пэрсанажы «Данбасу» разыгрываюць сапраўдныя сцэны з жыцьця Наваросіі, рэканструюючы сюжэты, якія рэжысёр знайшоў у інтэрнэце. Вось «апалчэнцы» дэманстратыўна караюць сваіх бездапаможных таварышаў, абвінавачаных у крадзяжы тэлефона, а ў саміх маюцца горы нарабаванай тэхнікі… Вось натоўп зьдзекуецца са старога, западозранага ў супрацоўніцтве з украінцамі… А вось пераможцы гуляюць: герой п’есы Гогаля «Жаніцьба» Іван Паўлавіч Яічніца, які ператварыўся ў хліпкага апалчэнца, заключае шлюб зь ня першай маладосьці грамадзянкай Наваросіі.

«Глядзіш на гэта, і нібыта тое, што адбываецца, ужо нехта зрэжысіраваў, гэта апрацаваны мастацкі матэрыял. Вось гэта надзіва. Менавіта гратэскныя формы, фарс», — казаў Сяргей Лазьніца ў 2015 годзе, калі пачаў працаваць над сцэнарам «Данбаса».

Гэта другая карціна Сяргея Лазьніцы, у якой зьяўляюцца пэрсанажы «рускага сьвету». У дакумэнтальным фільме «Дзень Перамогі» (2018) «начныя ваўкі» і іншыя ура-патрыёты са сьцягамі Наваросіі і георгіеўскімі стужкамі адзначаюць 9 мая ў Бэрліне.

Здымаўся «Данбас» у Крывым Рогу, над карцінай працавала вялікая міжнародная каманда, у тым ліку расейцы, але цяжка ўявіць, што фільм выйдзе ў пракат у сучаснай Расеі.

Як рэагавалі жыхары Крывога Рога на сьцягі Наваросіі на здымачнай пляцоўцы? На гэта і іншыя пытаньні Дзьмітрыя Волчака Сяргей Лазьніца адказвае пасьля канскай прэм’еры «Данбасу»: фільм адкрыў фэстывальную праграму «Асаблівы погляд».

— Сяргей, вы працавалі і з прафэсійнымі рэпартажамі, і з аматарскімі запісамі з YouTube і на іх аснове прыдумлялі, рэканструявалі сцэны. Вось, напрыклад, пышнае вясельле палявога камандзіра — гэта знакамітая жаніцьба Матаролы?

— Не, гэта вясельле апалчэнкі зь мянушкай Лялька і апалчэнца БМВ. У іх было шмат такіх вясельляў. Я ўзяў адно з самых яркіх.

— Як вы працавалі з гэтым відэаматэрыялам і як ператваралі дакумэнтальныя сцэны ў кіно?

— Я быў уражаны, наколькі гэтае відэа амбівалентнае. З аднаго боку, трагедыя, з другога — гратэск. Я вырашыў апісаць сытуацыю, у якой усё ператвараецца ў кашмар, у падзеньне і дэструктурызацыю, у поўнае разбурэньне грамадзтва. Абраў характэрныя эпізоды і характэрныя, на мой погляд, гісторыі, а потым паспрабаваў стварыць структуру, дзе гэтыя эпізоды зьвязаны адзін з адным.

У мяне ёсьць выдатны рэфэрэнс — «Прывід свабоды» Бунюэля. Там з аднаго эпізоду ў іншы пераходзіў герой папярэдняга эпізоду, потым мы яго гублялі, і новы герой пераходзіў у наступны эпізод. Я абраў такую форму, а далей мы рабілі рэканструкцыю выбраных мной аматарскіх відэасюжэтаў з акторамі. Нешта я перапісваў, паколькі ў жыцьці ніхто не адпавядае з драматургіяй, якую патрабуе экранны час. Але дух ўсё ж атрымалася захаваць.

— Фільм Бунюэля канчаецца тым, што дэманстранты крычыць «Далоў свабоду!». «Данбас» таксама аб гэтым: і людзі адмовіліся ад свабодаў, і свабода адмовілася ад іх.

— Так, гэта такая трагічная карціна, але яна трагіфарсавая, там ёсьць эпізоды, дзе нельга ўтрымацца ад сьмеху.

— Самая сьмешная сцэна — гэта візыт да начальніка (гэта Захарчанка?) віцэ-прэзыдэнта Фонду пакутніка Хвядоса Херсонскага — дамы зь велізарным жабо, якая, зьбіваючыся, нясе ахінею пра мошчы сьвятога Чурылы Плёнкавіча, а насамрэч хоча нешта выцыганіць. Але яна — маленькі прайдзісьвет, а ён — вялікі, і ён яе як прусака зьнішчае. Выдатная акторка!

— Жанна Лубганэ з драматычнага тэатру ў Даўгаўпілсе. Я ўжо працаваў зь ёй у фільме «Рахманая». А яе партнэр у гэтай сцэне — Вадзім Дубоўскі, які ў мяне здымаўся ў «Рахманай». Ён водзіць грузавікі па Злучаных Штатах Амэрыкі і сьпявае.

— Так, знакаміты «дальнабойшчык, які сьпявае».

— Я вельмі хачу, каб ён стаў акторам, ён надзвычайны і харызматычны актор. Але гэта не Захарчанка — гэта хлопец, які кіраваў іншай вобласьцю. Уся гісторыя адбылася насамрэч, я толькі сёе-тое зьмяніў у фінале.

— У іншай сцэне немагчыма не апазнаць казака Бабая ў чорнай папасе. А вось аднаго пэрсанажа я не пазнаў, хоць напэўна ёсьць прататып, — гэта сьмелая старая, якая стала палявым камандзірам, што абшуквае і прыніжае пасажыраў аўтобуса, кажучы: «У нас ва ўсіх мама хворая».

— Гэта фантастычная акторка Алена Хіжная з Кіева. А гісторыю мне распавёў фатограф і рэжысэр-дакумэнталіст з Днепрапятроўска Саша Тычынскі: гэта адбылося зь ім і нямецкім журналістам, якога ён суправаджаў ў паездцы на Данбас. Я яго запісаў, а потым падумаў — было б выдатна, каб Саша і сыграў самога сябе. Ён з радасьцю прыехаў, выдатна сыграў.

— У прынцыпе, ня важна, хто прататып — Захарчанка або Платніцкі, Матарола або Бабай, яны ўсё узаемазаменныя…

— Гэта сытуацыі тыпалягічныя, яны падобныя. Я думаю, што паўсюль на тэрыторыі, дзе ідзе вайна, пачынаецца такое закісаньне і хаос, грамадзтва практычна зьнікае. Вайна падобная ў любой культуры, у любым асяродзьдзі, у любым соцыюме. Сытуацыя разьвіваецца паводле адных і тых жа законаў, таму што чалавек такі ўжо ад прыроды.

— Вы здымалі фільм «Данбас» у краіне, дзе вайна працягваецца цяпер, за два крокі ад Данбасу. Зразумела, што ніхто на здымачнай пляцоўцы ня можа ўспрымаць вайну абыякава. Як вы працавалі ў Крывым Рогу, сярод людзей, якія так ці інакш ўцягнутыя ў гэтую трагічную гісторыю?

— Гэта вельмі блізкае перажываньне для многіх, хто жыве там. У нас шмат непрафэсійных актораў масавых сцэн, якіх мы знайшлі ў Крывым Рогу, каля дзьвюх тысяч чалавек зьняліся ў карціне. Некаторыя часам казалі: «Выбачайце, але я сэпаратыста не магу граць». Я гэта пачуцьцё выдатна разумею. Чалавеку, які жыве там і ў якога, крый Божа, хтосьці загінуў, гэта, вядома, вельмі балюча.

У сцэне на блёкпосьце, дзе мужчын распранаюць, каб паглядзець, ваяваў ці не ваяваў, грала шмат малых, якія гэтак жа праходзілі блёкпост. Яны пазьбеглі горшай долі, ім удалося выскачыць. Я чуў вялікую колькасьць трагічных гісторый. Гэта даволі балючы працэс: ты перажываеш і, з другога боку, павінен рабіць фільм, і гэта перажываньне не павінна тваю працу скажаць, трэба старацца ўсё ж быць аб’ектыўным, наколькі гэта магчыма.

— Ці зьмянілася ваша разуменьне данбаскага канфлікту за час здымак?

— Не, не зьмянілася. Я сапраўды гэтак жа да яго ставіўся, як і да таго, як туды прыехаў. Я проста там сутыкнуўся непасрэдна зь людзьмі, якія перажылі гэта — гэта зусім іншае адчуваньне. Але што я думаў пра гэта да таго, то і працягваю думаць цяпер.

— Нямецкі журналіст шукае камандзіра, шукае таго, хто ўсё гэта задумаў. А ўсе ківаюць адзін на аднаго. Мы разумеем, што камандзір насамрэч з Расіі, там гэтыя людзі таксама прысутнічаюць, але адмаўляюцца сябе называць, кажуць, што яны з Горлаўкі…

— Гэта ўсё падобна на маскарад, дзе маскай спрабуюць прыкрыць тое, што ўсім даўно вядома. Але ў гэтую гульню па нейкай прычыне працягваюць гуляць. А навошта гэта трэба? Бо ўсе ўсё цудоўна разумеюць, але разам з тым для гледачоў і чытачоў яны працягваюць гуляць гэты спэктакль. Такі фэномэн дзіўны. Бо да гэтага часу ўсё не названа так, як павінна быць названа. Нейкая недагаворанасьць прысутнічае.

— І сутнасьць гэтага працэсу — пераразьмеркаваньне тых нешматлікіх багацьцяў, якія засталіся ў гэтых людзей. У бізнэсмэна адбіраюць джып, у бабулькі кавалак сала, пры гэтым нешта кажучы аб барацьбе з фашызмам. І едуць, і едуць вагоны з вугалем кудысьці.

— Гэта рабаваньне, гэта проста рабаваньне, якое прыкрытае прыгожымі словамі, жэстамі, сьцягамі. Сутнасьць — гэта карупцыя і рабаваньне, больш нічога, ну яшчэ ўлада, што мае дачыненьне да пераразьмеркаваньня дабротаў, больш ні да чаго.

— Фільм называецца «Данбас», але ён ня толькі аб гэтай тэрыторыі. Такі Данбас можна зладзіць дзе заўгодна. Нядаўна прайшла прэм’ера вашай дакумэнтальнай стужкі «Дзень Перамогі», зьнятай у Бэрліне. У Трэптаў-парку таксама можна зладзіць Данбас. Гэта агульная гісторыя, гэтыя два фільмы зьвязаныя.

— Безумоўна, зьвязаныя паміж сабою — пэрсанажамі ва ўсякім выпадку.

— А пэрсанажы існуюць у расейскай літаратуры. Ваш герой, якога завуць Іван Паўлавіч Яічніца, ён зь п’есы Гогаля «Жаніцьба», раптам апынуўся ў Данецку. А на вуліцы зьяўляецца Дастаеўскі…

— Так. Зьяўляецца пэрсанаж, які ідзе супраць плыні. Гэта той жа самы Яічніца, толькі яму бараду прыляпілі. Жарт прыхаваны, ён невідавочны, але хто ведае — убачыць.

— Дастаеўскі выходзіць з натоўпу, які вядзе на расправу чалавека, западозранага ў тым, што ён працаваў на ўкраінцаў. Фактычна гэта эвангельская сцэна — ганьбаваньне Хрыста.

— Так, але я б не праводзіў такой прамой аналёгіі. Гэтая гісторыя адбылася ў горадзе Зугрэс. Я запісаў сцэну ў сцэнары — пасьлядоўнасьць дзеяньняў, дыялёгі, драматычнае разьвіцьцё — паводле аматарскага відэазапісу. Потым разыграў яе з акторамі. А відэа здымаў нейкі хлопец, які сьмяяўся, кпіў, парады даваў. Яно мяне ўразіла: наколькі можна страціць твар чалавечы.

Гэта нагадвае акцыю Марыны Абрамовіч, калі людзі адчулі, што яны беспакараныя, маюць права рабіць зь яе целам, што ім заманецца, і да чаго гэта дайшло. Так паступова пачынаецца — з жартаў, з сэлфі, з курэньня ў твар, са зьнявагі, а потым пераходзіць да расправы.

Гэта адзін з кульмінацыйных момантаў у карціне: да чаго ўсё можа прывесьці, як гэта ўсё можа скончыцца, разьвіваючыся такім чынам. Уся гэтая хлусьня, уся гэтая карупцыя ў шырокім сэнсе і гэты распад прыводзяць да такой катастрофы, да кашмару.

— І адразу за гэтай сцэнай вясельле. Пастаянна мяняецца жанр — ад трагедыі да фарсу і назад.

— Так, кантрасны душ. Мне здаецца, што павінна быць менавіта так. Там зусім іншая інтанацыя, іншая эмоцыя, іншае пачуцьцё выклікае ў гледача. І потым зноў кантрасны душ… Ня будзем расказваць.

— І проста на вясельлі нагадваюць пра тое, што адбывалася, паказваюць у тэлефоне зьдзек зь няшчаснага старога.

— Як гэта можа суіснаваць? Дзіўная рэч.

— Мяне пытаюць вашы прыхільнікі, калі пакажуць фільм у Расеі. Я ім адказваю, што не магу ўявіць гэтую карціну на расейскім экране хоць бы таму, што вашы героі размаўляюць на той мове, на якой яны размаўляюць, а цяпер гэта ў Расеі забаронена Раскамнаглядам. Акрамя таго, мы ведаем, што прыходзяць шалёныя людзі ў кінатэатар, як гэта было на «Артдокфэсьце», і абліваюць экран якой-небудзь дрэньню. Такія фільмы не паказваюць у Расеі па самых розных прычынах…

— Ня ведаю, пажывём — пабачым. Мне цікава, як фільм будзе ўспрыняты. Таму што адна справа — што я пра гэта думаю, а іншая справа — як гэта ўспрымуць людзі, якія глядзяць на гэта па-свойму. Я стараўся не займаць нічый бок. Дакладней так: я на баку людзей, чалавека. Я кажу пра тое ці паказваю тое, што мяне абурае, дзівіць, тым ня менш, я не хачу дыктаваць сваю пазыцыю гледачу, не хачу адбіраць у яго права на ўласнае меркаваньне.

Гэтага правіла я прытрымліваюся ва ўсіх карцінах. А што тычыцца Раскамнагляду, я проста ігнарую падобныя абмежаваньні, паколькі людзі размаўляюць так, як яны размаўляюць. Раскамнагляд паспрабаваў нешта зрабіць з Telegram, па-мойму, яму ня вельмі ўдалося. Складана забараніць мову, яе немагчыма забараніць — гэта ўсё роўна што сьвежае паветра забараняць.

— Але яны ўпарта спрабуюць гэта зрабіць.

— Гэта немагчыма. У рэшце рэшт, людзі ўсё ўбачаць па інтэрнэце.

— Вы сказалі, што вы на баку людзей. Я думаў, а ці ёсьць ня злыдні ў вашым фільме? Тыя людзі, якія едуць у аўтобусе? І яшчэ маці, якая адмаўляецца выходзіць з хованкі…

— Так. Ёй сорамна за дачку, якая, мабыць, жыве з заможным кіраўніком гэтай тэрыторыі. І іншым людзям таксама сорамна. Ёсьць там людзі, калі прыгледзецца, але пераважна, вядома, ілоты.

— Гэты распад, гэтая дэзінтэграцыя, пра якую вы кажаце, калі-небудзь скончыцца ці ўсё зусім безнадзейна?

— Па вялікім рахунку гэта безнадзейна, паколькі адзінае, што можа спыніць, — гэта выхаваньне, адукацыя, тое, чым менш за ўсё займаюцца. Справа не ў эканоміцы, а ў стане сьвядомасьці. Яна, на жаль, ня вельмі радуе. Што чытаюць людзі, якія прымаюць рашэньні? Нічога не чытаюць. Што для іх зьяўляецца прыярытэтам, што яны паважаюць, чым пагарджаюць? На жаль, гэтым ніхто не займаецца, чым далей, тым больш дзікія, неадукаваныя, нявыхаваныя людзі. Гэта можа спыніць сям’я, школа, культура.

— Гогаль і Дастаеўскі.

— Гогаль, Дастаеўскі, Талстой і ўсе астатнія.

— Яны ж самі зьявіліся з рускай літаратуры, якую не прачыталі. Прыдуманыя гэтымі пісьменьнікамі, але ня ведаюць, што яны ўжо апісаныя.

— Напрыклад, абэрыуты, Хармс. Я чытаў даносы з Смаленскага архіву, знайшоў такую кніжку выдавецтва «Ардис»: яны перадрукавалі з камэнтарамі даносы, якія людзі пісалі ў 1929-30 гадах у аддзяленьні міліцыі. Гэтыя дакумэнты вывезьлі немцы, калі акупіравалі Смаленск, потым гэта аказалася ў Гувэраўскім архіве. Там мова Хармса. Людзям для таго, каб зьмяніцца ці нешта зрабіць з сабой, неабходна прачытаць і над гэтым падумаць, а ніхто не чытае. Надзвычайны пісьменьнік Ляскоў, не чытаюць у Расеі ніколі. Або Тургенеў — не зразуметы, а там вельмі важныя рэчы.

— Як ўкраінская дзяржава ўдзельнічала ў падрыхтоўцы фільму? І як да вас ставіліся чыноўнікі ў Крывым Рогу?

— Дзяржаўны фонд падтрымкі кіно, які ўзначальвае Філіп Ільенка, падтрымаў фільм, вялікі ім дзякуй. Зараз ва Ўкраіне 30-40 карцін у год выходзіць гульнявых, ужо тры-чатыры гады фільмы фінансуюцца. Ёсьць цудоўныя акторы ва Ўкраіне, цудоўныя каманды прафэсіяналаў, рабочыя-пастаноўшчыкі цудоўныя, хлопцы-асьвятляльнікі надзвычайныя.

Астатняя частка фінансаваньня зь Нямеччыны, Румыніі, Нідэрляндаў і Францыі. У мяне выдатная міжнародная каманда, на пляцоўцы гучала дзесяць моў. Працоўная мова — ангельская. Я заўсёды так працую. Гэта цудоўна, калі ў карціне аб’ядноўваецца вопыт і талент бліскучых прафэсіяналаў з розных культур.

З чыноўнікамі ў Крывым Рогу ніякіх праблем не было, атрымалася ўсім растлумачыць, што мы робім, наколькі гэта важна. Таварыства вэтэранаў АТО нам дапамагала, адміністрацыя мясцовая таксама дапамагала, міліцыя. У нас ёсьць сцэны, дзе носяць каларадзкія стужачкі, дзе трэба было вывешваць сьцяг «Наваросіі». Украінскі капрадусар баяўся, што жыхары гораду будуць неяк абурацца, перашкаджаць здымкам, але не, нічога такога не было.

Наогул украінцы — народ вельмі артыстычны, як італьянцы ці французы, можна здымаць многіх, не тлумачачы, што неабходна рабіць, усё выдатна самі разумеюць. У некаторых сцэнах непрафэсійныя хлопцы лепш гралі, чым заслужаныя артысты. Многія сцэны вельмі складаныя, мы рэпэціравалі доўга, было два месяцы рэпэтыцый. Самая складаная сцэна — зьбіцьцё, шмат пластоў, шмат узроўняў, шмат актораў, неабходна ўсё гэта паставіць. Вось гэта вельмі цікава: як зрабіць так, каб я, як глядач, апынуўся ўнутры падзеі, якая практычна дакумэнтальна разгортваецца перад маімі вачыма.

— Што вы, аўтар карціны «Майдан», думаеце пра тое, што адбылося ва Ўкраіне за гэтыя чатыры гады?

— У мяне ніколі не было вялікіх ілюзій, так што маё стаўленьне да таго, што адбылося, ніколькі не зьмянілася. Украіна як была іншай у дачыненьні да Расеі, так яна і застаецца іншаю. А зьмены, рух у бок, умоўна кажучы, Захаду — працяглы працэс, гэта не адно пакаленьне. Адразу нічога ня будзе, але нейкія зьмены ёсьць, я гэта адчуў. Гэта вельмі доўгі шлях. Чакаць чагосьці ад новай улады, ад людзей, якія зьмянілі рыторыку, але засталіся ў нейкай ступені ранейшымі, я думаю — ілюзія.

— Прыхільнікаў «Наваросіі» сустракалі там?

— Сустракаў. Але многія зразумелі, што гэта такое. Існаваньне гэтага анкляву многіх працьверазіла. Стала ясна, што ніякае разьвіцьцё немагчымае ў такіх умовах. Ніхто не хацеў бы сваёй тэрыторыі падобнага гібеньня. Як бы хто ні ставіўся да цяперашняй украінскай улады, паўтарыць шлях Данецку і Луганску ніхто ня хоча.

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна

Радыё Свабода

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна? Пішы ў наш Тэлеграм

Чытайце яшчэ
Што паглядзець. «Курорт» — з пляжнай казкі ў таямнічую гісторыю 4
Што паглядзець. «Чорная птушка» — захапляльная злавесная драма 3
Што паглядзець. «Тэгеран» — папулярны шпіёнскі серыял, які вы маглі прапусціць
«Жанчына пры грошах» — лёгкая, яркая і кранальная камедыя пра падманутую жонку мільярдэра 
Каментары
Храналагічна Спачатку новыя Спачатку папулярныя
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру
Палітыка і грамадства
У ЖК «Пірс» у Ратамцы пабудавалі канал, але ён не працуе. У чым прычына? 1
Henkel выставіў на продаж актывы ў Расіі і Беларусі
«Беларускі Гаюн»: У Зябраўцы стаіць 10-14 зенітна-ракетных комплексаў С-400 «Трыумф» 4
Сербія актывізавала супрацоўніцтва з НАТА 3
У «ДНР» агучылі абвінавачанне яшчэ пяцярым іншаземцам. Траім з іх пагражае смяротнае пакаранне
«Адольф» з «Беларусьфільма». Хто такія «кантралёры за лаяльнасцю»? ВІДЭА 1
За ўпаляваных дзікоў не будуць плаціць грошы, але і выкарыстоўваць не забараняюць
Усяго патроху
Інжынер стварыў экзашкілет для змяі, каб у яе былі лапкі
Адзін толькі позірк на мора аказвае лячэбны эфект. І вось чаму 1
На турзлёце ў Оршы прайшоў конкурс бодзі-арту ФОТЫ 8
Парася, якое ўчора бачылі ў цэнтры Маладзечна, прабегла 20 кіламетраў  3
У баранавіцкай электрычцы правезлі казу ў памперсе 3
Wildberries сталі «Ягадкамі». У беларускай версіі пакуль без зменаў 2
Алег Дзерыпаска падаў у суд на Алега Цінькова за абразы. Ён патрабуе 2 мільярды расійскіх рублёў 2
Спорт
Як старшыня АБФФ Уладзімір Базанаў адбіў у беларусаў любоў да футбола ВІДЭА 2
Легендарная тэнісістка Серэна Уільямс у 40 гадоў завяршае кар’еру
Кіраўнік федэрацыі футбола Базанаў спрабаваў выехаць у Польшчу, яго не пусцілі 5
Азаранка згуляе ў дабрачынным матчы ў дапамогу Украіне 4
Па нулях! Апошняя беларуская каманда бясслаўна вылецела з футбольных еўракубкаў 6
Беларусы не возьмуць удзелу ў чэмпіянаце Еўропы па лёгкай атлетыцы
Азаранка не паедзе на турнір у Канаду, ёй не далі візу 4
Здарэнні
У Магілёве тры грузавыя вагоны сышлі з рэек ФОТА
Больш за 5 праміле. У Салігорску жанчына трапіла ў ДТЗ практычна ў каматозным стане
У Малінаўцы чалавек запусціў пляшкай у акно тралейбуса і пацэліў
У Гродне дзяўчаты заснулі на пляжы і атрымалі апёкі 2-й ступені
У Зябраўцы мужчына ганяўся з цаглінай за будаўнікамі 1
У Доме-музеі I з'езда РСДРП у Мінску быў пажар 2
У Баранавічах на вадзе выратавалі цэлую сям'ю
Карысная інфа
Жоўты ўзровень небяспекі праз спякоту абвешчаны ў Беларусі 15 жніўня 1
У суботу будзе спякотна, да +32 4
Спёка вярнулася. У пятніцу да +33°С 2
Вялікая хваля дажджоў ідзе з захаду ў цэнтр Беларусі 4
Здароўе
Як хутка заснуць, калі вам трэба рана ўставаць 1
Як сіесты могуць дапамагчы перажыць пякельную спёку, якая хутка пачне накрываць і Беларусь
Ці можна піць каву на пусты страўнік? 2
30% інфіцыраваных людзей маюць посткавід. Вось у чым яго небяспека
Мова
На ўпакоўках Pepsi з'явіцца беларуская мова 4
«Вывучыла беларускую, каб толькі ўразіць свайго беларуса». Украінка дае парады, як за 2 месяцы загаварыць па-беларуску
Бабруйская настаўніца робіць настолкі, каб вывучаць беларускую мову гуляючы 1
Хочаце на роднай мове? Вось пяць рэсурсаў, дзе можна паглядзець кіно па-беларуску 5
Аўто
Чаму адбойнікі на трасах забіваюць аўтамабілістаў, а не ратуюць. І чаму з гэтым нічога не робяць 7
«Толькі з Германіі, без прабегу па Беларусі». Якія люксавыя аўтамабілі беларусы прыганяюць для перапродажу  7
Арыштаваны беспілотны электрааўтобус прадаюць на беларускім аўкцыёне 3
«Каля 80% купцоў — з Расіі». Што колькі каштуе на аўтарынку ў Малінаўцы і чаго чакаць далей
Эканоміка
Пачыналі з «сыраварні» ў кватэры. Як сям'я з Полацка зарабляе на крафтавых сырах 1
Не менш за мільён даляраў на месяц. Топ беларусаў, якія зарабляюць на мабільных праграмах 2
Роўна год у Мінску не рэгіструюць ІП
Пад Брэстам з'явяцца высокатэхналагічныя цяпліцы, якія не маюць аналагаў у Беларусі 1
Меркаванні
Лукашэнкаўцы пачалі купляць лайкі пад пастамі ў ТГ. Вось куды яны іх ставяць і як 7
«Наша Ніва» шукае відэамантажора для ютуба і сацсетак 1

Гурневіч: Утапічнасць сілавога сцэнара сёння не азначае, што так будзе заўжды 7
Карбалевіч: Ідэя сілавога зрынання Лукашэнкі і ўтапічная, і страшыць народ 29
«Нашу Ніву» фінансуюць яе чытачы — падтрымаць проста 1
Гісторыя
«Старшыня калгаса мог аддаць загад знесці, каб парадак быў». Паглядзіце, якія цікавыя забудовы дасавецкага перыяду Беларусь страціла за апошнія гады 3
Падчас раскопак на мінскім гарадзішчы знайшлі донца гаршка з гербам князя Ізяслава ФОТА 5
Знайшлі яшчэ адну копію самай знакамітай гравюры з выявай Гродна 1
Курапаты: на сёння вядома амаль усё
+ карты пачынаючы з 1933 года і кранальныя рэчы, знойдзеныя ў магілах 
59
Гісторык правёў прамую лінію на карце паміж Рыгай і Наваградкам і выявіў містычнае 32
Што ўтойвае Біблія Скарыны? 1
Янка Брыль: як шчасліва пражыць нешчаслівую эпоху
Культура
Глядзіце, які стылёвы гадзіннік выпусціў «Луч» сумесна з брэндам адзення ZNWR 9
Памерла Алена Кошкіна
У Мюнхене пройдзе першы фестываль беларускай культуры Minsk x Minga 4
«Выклічам на дыван знакамітых беглых беларусаў». Чыноўнікі ў выкананні купалаўцаў перазапускаюцца — чаго чакаць на «ЧынЧынЧэнэл»? 1
Традыцыя вырабу чоўна на Палессі атрымала статус нематэрыяльнай гісторыка-культурнай каштоўнасці 1
Рух да сэрца і «Б як свабода». Падвялі вынікі конкурсу плакатаў, прысвечанага гадавіне беларускай рэвалюцыі  1
Што паглядзець. «Курорт» — з пляжнай казкі ў таямнічую гісторыю 4
Навука і тэхналогіі
Навукоўцы назвалі краіны, дзе можна схавацца ад наступстваў ядзернай вайны
Як працягнуць жыццё свайму старому смартфону, каб не купляць новы?
Расказваем, як даведацца, дзе і каму вы ставілі лайкі ў сацсетках, і перастрахавацца 3
Вось якую карціну намаляваў робат на запыт «Беларусь беларусаў» 1
Навукоўцы высветлілі, што галюцынацыі могуць быць нармальнай з’явай 1
Даследаванне: мужчыны выглядаюць больш прывабнымі, калі выводзяць гуляць маленькага сабачку 5
Тлумачым, якім чынам сілавікі знаходзяць карыстальнікаў Telegram і як гэтага пазбегнуць 17
Каханне і сэкс
«Гатовы траціць на яе 500 рублёў у месяц». Мінчук размясціў на машыне аб'яву аб пошуку дзяўчыны і расказвае навошта  14
«У тыдні сем дзён — ніяк ночы напалову не дзеляцца». Як завесці поліаморны шлюб з мужам і палюбоўнікам і выжыць у ім 35
Віталь Клічко разводзіцца з жонкай пасля 26 гадоў шлюбу 4
«Ён не ведаў, што мне падабаюцца дзяўчаты». Бісэксуалка расказала пра свой досвед 26
«Зло — не займацца сэксам». Ксёндз Вячаслаў Барок адказаў на пытанні, якія вы саромеліся задаць 10
Джэй Ло і Бен Афлек нарэшце ажаніліся! Згадваем іх гісторыю кахання
Інтымны пірсінг паляпшае аргазм? Асабісты досвед дзяўчыны 6
Свет
Расійскі пасол заявіў, што Расія перажыве без Coca-Cola 2
Амерыканскія чыноўнікі распавялі, як ЗША спрабавалі пераканаць Пуціна не нападаць на Украіну 2
БТ сцвярджае, што ў дамах іспанцаў масава адключаюць электрычнасць. Але гэта поўная хлусня 2
Шатландыя стане першай краінай у свеце, якая бясплатна прапануе насельніцтву сродкі жаночай гігіены
Эстонія рыхтуецца забараніць уезд грамадзянам Расіі, якія атрымалі візы ў іншых краінах ЕС 2
Маск паведаміў, што збіраецца купіць «Манчэстэр Юнайтэд», а потым напісаў, што гэта жарт
Турцыя пачала сваю «спецаперацыю» ў Сірыі 12
Галоўнае
Пачыналі з «сыраварні» ў кватэры. Як сям'я з Полацка зарабляе на крафтавых сырах 1
Расійскі пасол заявіў, што Расія перажыве без Coca-Cola 2
«Перамены адбудуцца лягчэй, чым вы думаеце, як толькі Лукашэнка памрэ ці сыдзе» 10
Не менш за мільён даляраў на месяц. Топ беларусаў, якія зарабляюць на мабільных праграмах 2
БТ сцвярджае, што ў дамах іспанцаў масава адключаюць электрычнасць. Але гэта поўная хлусня 2
Амаль усё жыццё працаваў з лесам, дачка вядзе сацсеткі па-беларуску. Што вядома пра новага кіраўніка спраў Лукашэнкі 2
Пачобуту выставілі новае крымінальнае абвінавачанне 2
Усяго патроху
Як хутка заснуць, калі вам трэба рана ўставаць 1
Ганна Шаркунова: Я толькі цяпер дазволіла сабе жыць
Навукоўцы назвалі краіны, дзе можна схавацца ад наступстваў ядзернай вайны
Чэргі з легкавікоў на мяжы б'юць рэкорды. Колькі часу займае праезд? 3
Фота / Відэа
«Старшыня калгаса мог аддаць загад знесці, каб парадак быў». Паглядзіце, якія цікавыя забудовы дасавецкага перыяду Беларусь страціла за апошнія гады 3
«Можна проста пячы булкі». Высокапастаўлены выканаўца рэпрэсій увераваў у Бога і сышоў з міліцыі 33
Апытанка
Самае чытанае
Навукоўцы назвалі краіны, дзе можна схавацца ад наступстваў ядзернай вайны
Расказваем, як даведацца, дзе і каму вы ставілі лайкі ў сацсетках, і перастрахавацца 3
За выезд за мяжу давядзецца плаціць больш, а забраніраваць месца ў чарзе стане немагчыма. Мяняюцца правілы перасячэння мяжы на аўто 5
«Можна проста пячы булкі». Высокапастаўлены выканаўца рэпрэсій увераваў у Бога і сышоў з міліцыі 33
«Я б ставіў на 12 год калоніі»: судзяць пракурора, які прасіў Някляеву тры гады 3
Самае лайканае
Гісторык правёў прамую лінію на карце паміж Рыгай і Наваградкам і выявіў містычнае 32
Гурневіч: Утапічнасць сілавога сцэнара сёння не азначае, што так будзе заўжды 7
Сербія актывізавала супрацоўніцтва з НАТА 3
Ганна Шаркунова: Я толькі цяпер дазволіла сабе жыць
Знойдзеныя новыя тэксты Кастуся Каліноўскага
Гарачыя тэмы
Расказваем, як даведацца, дзе і каму вы ставілі лайкі ў сацсетках, і перастрахавацца 3
«Я б ставіў на 12 год калоніі»: судзяць пракурора, які прасіў Някляеву тры гады 3
Сям’я Васкрасенскага едзе ў адпачынак — не па Беларусі і не ў Расію 18
Валерый Цапкала вырашыў цкаваць нязгодных з ім журналістаў — пачаў са Змітра Лукашука 21
Дырэктар «Мотавела» Мікалай Ладуцька запісаў пакаяннае відэа 16
«Гатовы траціць на яе 500 рублёў у месяц». Мінчук размясціў на машыне аб'яву аб пошуку дзяўчыны і расказвае навошта  14
Гісторык правёў прамую лінію на карце паміж Рыгай і Наваградкам і выявіў містычнае 32
Лукашысты адправілі гэтага айцішніка на хімію. А ён уцёк і стварыў стартап па пераводзе тэксту ў аўдыё 2
«Нашу Ніву» фінансуюць яе чытачы — падтрымаць проста 1
PDF версія
Каляндар
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
пн аў ср чц пт сб нд
1 2 3 4 5 6 7
8 9 10 11 12 13 14
15 16 17 18 19 20 21
22 23 24 25 26 27 28
29 30 31
Версія для смартфонаў
Навіны Вайна Эканоміка Грамадства Усяго патроху Культура Нашы партнёры
  • Эканоміка
  • Грамадства
  • Здарэнні
  • Свет
  • Спорт
  • Аўто
  • Меркаванні
  • Ад рэдакцыі
  • Вайна
  • Тэсты
  • Здароўе
  • Нерухомасць
  • Моды
  • Ежа
  • Навука і тэхналогіі
  • Надвор'е
  • Каханне і сэкс
  • Гісторыя
  • Мова
  • Кіно
  • Літаратура
  • Культура
Кантакты
© Усе правы абароненыя. Выкарыстанне платных матэрыялаў забаронена без пісьмовага дазволу. Выкарыстанне бясплатных рускамоўных версій матэрыялаў забаронена без пісьмовага дазволу. Выкарыстанне бясплатных беларускамоўных версій матэрыялаў дазваляецца пры ўмове наяўнасці актыўнай гіперспасылкі на Nashaniva.com у першым абзацы.
Дызайн сайту — арт-студыя PRAS
Уверх