У гэты свой прыезд у Беларусь я марыла скупіць усіх Фіндусаў, а таксама «Патрыка» Ганны Севярынец і «Заснежаны востраў» Анкі Упалы. Быў толькі адзін асобнік «Вострава», і я прачытала яго за чатыры гадзіны з Менска да Берасця.

Я знала, што кніга будзе прахалоднай, неацэннай і з вялікай колькасцю уласьцівасцяў на «не». Я цяпер чытаю кнігі, дзе шмат уласьцівасцяў на «не»: нічога лішняга, нічога напышлівага, нічога фальшывага, нічога надрыўнага, нічога велічнага да разрыву аорты. І каб «адценне высокага значэння» было ледзь заўважным, але было. Прыкладна як пад ільдом бруіцца раўчучок. Ты яго адчуваеш і можаш пачуць, калі ляжаш і прыставіш вуха. Усё так і было.

Кніга Анкі Упалы расказвае пра адну з самых прыгожых і кранальных рэчаў у свеце — як адасоблены, самотны і духова багаты чалавек цягнецца да іншых. Як шукае дружбы і любові сапраўднай якасці — калі ні табе, ні іншаму нічога не трэба, апрача самой дружбы. Кніга нібыта падказвае больш верыць людзям, больш шкадаваць і разумець іх, даваць вялікі аванс, які яны няхай выкарыстоўваюць як хочуць. Карацей, кніга «На заснежаны востраў» — пра людзей, кожны зь якіх нагадвае маленькую самаходную крэпасць у жыццёвай вайне. Вось так я прачытала гэтую кнігу. А хто можа вычытае што іншае, бо гэта няплоская рэч.

А па Фіндуса і Патрыка выпраўляюся сярэдзінным летам.

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?

Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру