Прэзідэнт Чэхіі Мілаш Зэман на ўрачыстасцях у расійскім пасольстве з нагоды Дня перамогі над нацызмам заўважыў, што няма чаго выпіць да тоста.

Зэман выступіў з прамовай на рускай мове.

«У заключэнне я хацеў бы тост на здароўе. Але мне далі толькі мінералку», - сказаў пры канцы свайго віншавання прэзідэнт.

У сустрэчы прынялі ўдзел таксама былы прэзідэнт Вацлаў Клаўс і некаторыя іншыя палітыкі.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0