Uber у тэставым рэжыме запусціла дастаўку ежы з дапамогай дронаў у амерыканскім горадзе Сан-Дыега, паведамляе Bloomberg.

Дастаўка ежы будзе ажыццяўляцца ў інтэрвале ад 5 да 30 хвілін.

Выпрабаванні пройдуць у рамках амерыканскай праграмы па стымуляванні развіцця тэставанняў лятаючых дронаў, ухваленай прэзідэнтам ЗША Дональдам Трампам. Разам з Uber у праграме, ухваленай амерыканскімі ўладамі, удзельнічаюць Alphabet, FedEx, Intel і Qualcomm.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0