Казацкім дружынам у Ханты-Мансійскай аўтаномнай акрузе Расіі дазволена прымяняць фізічную сілу да парушальнікаў спакою, паведамляе Ura.ru.
Чыноўнікі патлумачылі, што казакі змогуць прымяняць фізічную сілу да ўсіх грамадзян, за выключэннем цяжарных жанчын, людзей з абмежаванымі магчымасцямі па здароўі і дзяцей.
Да канца года ў рэгіёне плануецца арганізаваць чатыры казацкія дружыны, якія будуць займацца аховай грамадскага парадку на вуліцах гарадоў і атрымліваць пагадзінную аплату з бюджэту.
Па дадзеных выдання, прапанова зацікавіла казачыя таварыствы, якіх «раней выгналі з Данбаса за марадзёрства».
0
0
0
0
0
0