Міністэрства адукацыі вызначыла, пераможцы якіх міжнародных алімпіяд змогуць без уступных выпрабаванняў паступаць на найбольш запатрабаваныя эканомікай спецыяльнасці ў ВНУ Беларусі ў 2018 годзе.

У пералік увайшлі 11 алімпіяд. Сярод іх 59-я Міжнародная матэматычная алімпіяда (Румынія, 2018 год), 52-я Міжнародная Мендзялееўская алімпіяда школьнікаў па хіміі (Беларусь, 2018 год), 49-я Міжнародная фізічная алімпіяда (Партугалія, 2018 год), 15-я Міжнародная геаграфічная алімпіяда (Канада, 2018 год), 12-я Міжнародная алімпіяда па навуках аб Зямлі (Тайланд, 2018 год), Алімпіяда школьнікаў Саюзнай дзяржавы па рускай мове і рускай літаратуры «Расія і Беларусь: гістарычная і духоўная супольнасць» (Беларусь, 2017 год).

Гэтай жа пастановай устаноўлены пералік вучэбных прадметаў трэцяга этапу рэспубліканскай алімпіяды па вучэбных прадметах, пераможцы якіх (уладальнікі дыпломаў I, II, III ступені) у гэтым годзе таксама могуць паступаць у ВНУ на найбольш запатрабаваныя эканомікай спецыяльнасці без уступных выпрабаванняў.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0