У сярэдзіне красавіка паблізу вёскі Страдзеч мужчына выкарыстаў «беспілотнік» для перамяшчэння тытунёвых вырабаў праз беларуска-польскую мяжу, паведамляе Дзяржпагранкамітэт.

Па месцы яго жыхарства памежнікі знайшлі і канфіскавалі квадракоптар, пульт кіравання і ноўтбук з праграмным забеспячэннем да яго. Таксама былі знойдзены цыгарэты, спецыяльна падрыхтаваныя для незаконнага перамяшчэння праз дзяржаўную мяжу.

10 мая мужчына прыцягнуты да адміністрацыйнай адказнасці за парушэнне памежнага рэжыму.

Акрамя таго, падрыхтаваны матэрыялы для прыцягнення яго да адміністрацыйнай адказнасці за перамяшчэнне тавараў праз мяжу.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0