19 мая, у дзень калі паўсюль адзначаюць «Ноч музеяў», адбудзецца «Палескі спеўны сход» разам з гуртом Vuraj i аўтэнтычным гуртом «Вытокі» з вёскі Дзятлавічы (Лунінецкі раён).
На вечарыне палескіх песень можна будзе:
— пабачыць і паўдзельнічаць ў сапраўдным веснавым палескім абрадзе,
— пачуць і заспяваць разам з аўтэнтычным калектывам «Вытокі» песні вёскі Дзятлавічы,
— апынуцца ў атмасферы беларускага Палесся,
— таксама сюрпрыз ад гурта Vuraj: прагучаць некалькі новых песень з альбома «Літо», на які зараз запушчана краўдфандынгавая кампанія Падтрымай новы альбом Vuraj «Літо»!, і вядомыя палескія песні — «Вэлытай, пэрэпылко», «Шось у лесе» і іншыя
Вядоўца — Сяржук Доўгушаў
Месца: Мінск, вул. Кірыла і Мяфодзія, 8
Пачатак а 20.30.





