Украіна вядзе перамовы з краінамі «белага шэнгена» адносна ўстанаўлення з імі бязвізавага рэжыму. Пра гэта УНН распавёў намеснік начальніка Упраўлення консульскага абслугоўвання Дэпартамента консульскай службы МЗС Украіны Сяргей Мяняйла.

Зона «белага шэнгена» — краіны, якія маюць бязвізавы рэжым з Еўрасаюзам. Акрамя Украіны, у гэты спіс ўваходзіць яшчэ 61 краіна.

Зараз украінскі ўрад вядзе перамовы з імі ўсімі з мэтай атрымання права бязвізавага ўезду для ўкраінцаў.

У прыватнасці, пагадненні з чатырма краінамі Лацінскай Амерыкі — Уругваем, Перу, Калумбіяй і Мексікай — могуць быць заключаны ўжо ў бліжэйшы час.

На сёння грамадзяне Украіны могуць наведваць без віз 85 краін свету.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0