Актывісты БРСМ раздадуць мінакам у Мінску сімвал акцыі «Квiтней, Беларусь!» — чырвона-зялёныя стужачкі як знак павагі да дзяржаўнай сімволікі, піша БелТА.

Моладзь будзе прапаноўваць кожнаму жадаючаму прымацаваць сімвал акцыі на лацкан адзення, руку, сумку ці антэну аўтамабіля ў знак гонару за гісторыю сваёй дзяржавы.

Стужачкі будуць уручацца ў нядзелю 13 мая з 12.00 да 15.00 у Цэнтральным дзіцячым парку імя Горкага, ГУМе, ЦУМе, Лошыцкім парку, на чыгуначным вакзале, каля ўнівермага «Беларусь», ГЦ «Сталіца», у парку Чалюскінцаў і ГЦ «GreenCity».-

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0