ІнА «Украінскае фота»

ІнА «Украінскае фота»

Святы сінод кананічна непрызнанай Украінскай праваслаўнай царквы Кіеўскага патрыярхата (УПЦ КП) абвінаваціў Расію ў спробах перашкодзіць працэсу атрымання аўтакефаліі — прызнання ад Сусветнага патрыярхата Канстанцінопаля.

«Вядомыя шматлікія факты палітычнага і дзяржаўнага ўмяшання з боку Расійскай Федэрацыі і пракрамлёўскіх палітычных сілаў ва Украіне ў працэс прызнання з мэтай перашкодзіць яму», - гаворыцца ў паведамленні, апублікаваным на сайце УПЦ КП.

Паводле інфармацыі кіеўскай царквы, Масква «праз дыпламатычныя і іншыя каналы» аказвае «ціск» на Канстанцінопальскі патрыярхат і іншыя памесныя праваслаўныя царквы.

У прыклад прыводзіцца збор подпісаў супраць атрымання ўкраінскай царквой аўтакефаліі, якія, сцвярджае УПЦ КП, арганізаваны «пракрамлёўскімі палітычнымі структурамі». У прыватнасці, Украінская праваслаўная царква Маскоўскага патрыярхата, якая ўваходзіць у РПЦ, «выкарыстоўваючы свой уплыў», распаўсюджвае «падпісныя лісты» у парафіях патрыярхата ва Украіне, сцвярджаюць у УПЦ КП.

У сувязі з гэтым УПЦ КП выказвае пратэст «супраць умяшання Расіі ў царкоўныя справы».

Сінод Сусветнага патрыярхата ў Канстанцінопалі ужо разгледзеў прашэнне Украіны аб прадастаўленні аўтакефаліі і мае намер узаемадзейнічаць з іншымі праваслаўнымі цэрквамі для вырашэння гэтага пытання. З прапановай надзяліць УПЦ КП паўнамоцтвы незалежнай царквы выступіў прэзідэнт Украіны Пятро Парашэнка, яго падтрымала Вярхоўная рада.

У УПЦ МП заяўлялі, што Сусветны патрыярхат адказны за агульнаправаслаўнае адзінства і «не зробіць нічога такога, што б гэтаму адзінству перашкодзіла».

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?