У цэнтры Парыжа невядомы напаў на мінакоў з нажом, паведамляе BFMTV са спасылкай на паліцыю.
Charles Pellegrin / Twitter
У афіцыйным твітары парыжскай паліцыі ўдакладняецца, што напад адбыўся ў II акрузе Парыжа. У паведамленні сказана, што сітуацыя кантралюецца паліцыяй. «Падрабязная інфармацыя будзе пазней», - сказана ў паведамленні.
Дакладных дадзеных аб колькасці загінулых і пацярпелых пакуль няма. Паводле інфармацыі BFMTV, адзін чалавек загінуў і восем атрымалі раненні. Раней крыніца тэлеканала паведамляла, што раненне атрымалі прынамсі чатыры чалавекі, у дваіх з іх - цяжкія раненні.
Паліцыя адкрыла агонь па нападніку, ён знаходзіцца на зямлі, удакладняе BFMTV.





