Украінскі спявак Аляксееў, які выступаў ад Беларусі, не прабіўся ў фінал «Еўрабачання-2018». У першым паўфінале ён заняў толькі 16 месца.
Якія краіны галасавалі за яго ў паўфінале? Адзначым, што такое права было толькі ў жыхароў тых краін, якія спаборнічалі з Беларуссю. То бок умоўная Расія не магла паставіць беларускаму прадстаўніку ніводнага бала.
Такія адзнакі Аляксееў атрымаў ад прафесійных журы еўрапейскіх краін:
12 балаў — Азербайджан
7 балаў — Албанія
1 бал — Арменія
А вось такія балы яму далі гледачы:
12 балаў — Азербайджан
10 балаў — Арменія
6 балаў — Эстонія, Літва
5 балаў — Кіпр
3 балы — Фінляндыя
2 балы — Балгарыя
1 бал — Грэцыя.
Такім чынам, больш за ўсё балаў Беларусь атрымала ад Азербайджана — 24. Арменія дала Аляксееву 11 балаў, іншыя краіны — менш за 6 балаў.





