Каго на Еўрабачанні-2018 падтрымала беларускае журы? У яго склад увайшлі спявачка Іскуі Абалян, Алекс Набееў з гурта «Атлантыка», дырэктар радыёстанцыі «Новае радыё» Уладзімір Богдан, намесніца начальніка аддзела прафесійнага мастацтва Міністэрства культуры Таццяна Пархамовіч і кiраўнiца цэнтра па падрыхтоўцы таленавiтай моладзi iмя Мулявiна Святлана Стацэнка.
1. Кіпр — 12 балаў
2. Аўстрыя — 10 балаў
3. Нарвегія — 8 балаў
4. Албанія — 7 балаў
5. Чэхія — 6 балаў
6. Літва — 5 балаў
7. Славенія — 4 балы
8. Данія — 3 балы
9. Аўстралія — 2 балы
10. Швецыя — 1 бал.
А вось тэлегледачы ацанілі канкурсантаў наступным чынам:
1. Украіна — 12 балаў
2. Нарвегія — 10 балаў
3. Ізраіль — 8 балаў
4. Данія — 7 балаў
5. Малдова — 6 балаў
6. Чэхія — 5 балаў
7. Італія — 4 балы
8. Кіпр — 3 балы
9. Венгрыя — 2 балы
10. Балгарыя — 1 бал.
Адметна, што журы нават не ўзгадала Украіну і Ізраіль, якія, па меркаванні гледачоў, трапілі ў тройку найлепшых.





