Лукашэнка павіншаваў суайчыннікаў з Днём Дзяржаўнага герба і Дзяржаўнага сцяга Рэспублікі Беларусь, паведамілі ў прэс-службе беларускага лідара.
«Сёння мы падкрэсліваем значнасць гэтых неад'емных сімвалаў суверэннай Беларусі, напоўненых доблесцю і гераізмам. Усведамляем іх глыбокую гістарычную ролю ў захаванні грамадскай згоды на беларускай зямлі», — гаворыцца ў віншаванні. Аляксандр Лукашэнка адзначыў, што «грамадзянам, якія ведаюць і паважаюць нацыянальныя каштоўнасці, пад сілу зрабіць Айчыну працвітаючай». «Прыемна, што цяперашняе пакаленне беларусаў сваёй плённай працай разам стварае навейшую гісторыю нашай краіны, з гонарам прадаўжаючы слаўныя традыцыі мінулага», — падкрэсліў Лукашэнка.
«Герб, сцяг і гімн — гэта не проста сімволіка, а візітная картка міралюбівай палітыкі Рэспублікі Беларусь, чый аўтарытэт бясспрэчна прызнаны на міжнароднай арэне», — гаворыцца ў віншаванні.
Дзень Дзяржаўнага герба і Дзяржаўнага сцяга створаны Указам прэзідэнта у 1995 годзе. Адзначаецца ў другую нядзелю мая.





