Фота з сайта xsport.ua
Украінскі баксёр Васіль Ламачэнка перамог тэхнічным накаўтам венесуэльца Хорхе Лінарэса і заваяваў тытул чэмпіёна свету па версіі Сусветнай баксёрскай асацыяцыі (WBA) у лёгкай вазе.
Фота: 24tv.ua
Бой, які прайшоў у суботу ў Нью-Ёрку, завяршыўся перамогай Ламачэнкі тэхнічным накаўтам у дзесятым раўндзе.
«Надзвычай паспяховая ноч для ўсіх заўзятараў бокса ва Украіне і ва ўсім свеце. Наш Васіль Ламачэнка ў чарговы раз бліскуча перамог на легендарнай арэне Madison Square Garden, упэўнена адолеўшы баксёра з Венесуэлы Хорхе Лінарэса. Віншуем нашага чэмпіёна! Ты мега круты!» — напісаў прэзідэнт Украіны Пятро Парашэнка.
30-гадовы Ламачэнка устанавіў рэкорд па найменшай колькасці баёў, якія спатрэбіліся, каб заваяваць тытул чэмпіёна свету сярод прафесіяналаў у трох вагавых катэгорыях — 12. Перамога стала для Ламачэнкі 11-й у дванаццаці баях. У снежні 2017 года ўкраінец абараніў чэмпіёнскі пояс у напаўлёгкай вазе па версіі Сусветнай баксёрскай арганізацыі (WBO), перамогшы кубінца Гільерма Рыгонда. Адзіную паразу спартовец пацярпеў у сакавіку 2014 года ў баі супраць мексіканца Арланда Саліда.
Чытайце таксама: Што гэта за пояс WBA, які заваяваў беларускі баксёр Кірыл Рэліх? Тлумачым





